Што прапануе на 250-годдзе Агінскага "Хуліган"

© Photo : commons.wikimedia.org/Maciek KrólКанцэрт Крамбамбулі на фэстывалi "Басовішча 2007"
Канцэрт Крамбамбулі на фэстывалi Басовішча 2007 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас святкавання дня нараджэння Агінскага можна будзе завітаць на канцэрт у бар "Хуліган".

МІНСК, 16 вер — Sputnik. У бары "Хуліган" 25 верасня ў 19.00 з нагоды дня нараджэння Агінскага адбудзецца вялікі канцэрт Anima. У ім возьмуць удзел Алег Хаменка, Naka piano, ili-ili, Уладзімір Пугач, Сяргей Пукст, RockerJocker і іншыя. Спецыяльна для праекта музыкі запісалі песні, аб'яднаныя эмоцыямі, выкліканымі у кожнага з іх словам "Радзіма". Уваход на экспазіцыю і канцэрт вольны.

Дарэчы, гэта мінчукі ўзяліся святкаваць юбілей Агінскага толькі сёлета. Між тым у палацы Міхала Клеафаса ў Зелессі (побач з ракой Друя), гэтую дату святкуюць штогод. Дарэчы, у часы Агінскага амаль невядомае сёння Залессе называлі "Паўночнымі Афінамі".

Стужка навiн
0