МІНСК, 16 вер — Sputnik. Акцыя будзе праходзіць на некалькіх ажыўленых вуліцах Мінска з 08:30 да 09:30. Мэта яе — аддзячыць людзей, што абралі «зялёны» транспарт, а тым самым палепшылі здароўе — і сваё, і іншых. Таксама веласіпедыстам раскажуць пра веласіпедны этыкет.
Мерапрыемства з'яўляецца часткай Тыдня еўрапейскай мабільнасці. Завершыцца ён 22 верасня Сусветным днём без аўтамабіля. У гэты дзень людзі свядома адмаўляюцца ад аўто і перасоўваюцца пешшу або грамадскім транспартам.