МІНСК, 17 вер — Sputnik. Свята жывой музыкі і гастранамічных задавальненняў упершыню пройдзе пад лозунгам "Хмель жывой музыкі", для наведвальнікаў запланавана цікавая праграма, а па выходных адбудуцца тэматычныя жанравыя канцэрты, распавялі карэспандэнту Sputnik арганізатары мерапрыемства.
Штодня з 25 верасня да 10 кастрычніка на тэрыторыі загараднага комплексу "Камарова village" будуць працаваць зоны актыўнасьці, праводзіцца конкурсы і спартовыя мерапрыемствы, гасцей таксама чакаюць далікатэсы і прысмакі.
"Мы ўзялі за назву вядомы брэнд Oktoberfest, бо ён найлепш перадае сутнасьць таго, што будзе адбываецца цягам гэтых двух тыдняў: гэта жывая музыка, забавы і гастранамічнае задавальненьне. Пры гэтым зразумела, што пры пераносе на сваю глебу, мы напоўнім гэты брэнд і нацыянальным калярытам", — распавялі арганізатары мерапрыемства.
У межах свята запланавана і багатая музычная праграма — па пятніцах і суботах пройдзе пяць канцэртаў з удзелам вядучых гуртоў Беларусі:
- 25 верасня (пятніца) — "Адкрыццё": Trubetskoy, N.R.M., Pawa;
- 26 верасня (субота) — "Рок-дзень": The UNB, Leibonik, Neuro Dubel;
- 2 кастрычніка (пятніца) — "Блюз-дзень": Bluesville Station, "П'яныя госьці", "Крама";
- 3 кастрычніка (субота) — "Фольк-дзень": "Рокаш", "Папараць", "Палац";
- 10 кастрычніка (субота) — "Панк-дзень": "Тлушч", Pomidor/off, Dzieciuki
Весці ўсе канцэрты будзе шоўмэн Усевалад Сцебурака.
Прыязджаць у "Камарова" можна на ўласным транспарце ці на спецыяльна арганізаваных бясплатных маршрутных таксі з д/с Дружная-Камарова, Камарова — д/с Дружная з 15.30 да 0.00.
Пачатак забаўляльнай праграмы штодня — у 16.00, канцэрты пройдуць з 18.00 да 22.00
Кошт квіткоў складае: на адзін канцэрт — 200 тыс. рублёў, абанемент на два канцэрты — 300 тыс. рублёў, абанемент на тры канцэрты — 400 тыс. рублёў, абанемент на чатыры канцэрты — 500 тыс. рублёў, абанемент на шэсць канцэртаў — 600 тыс. рублёў. У дзень канцэрту кошт квітка складзе 250 тыс. рублёў.