МІНСК, 17 вер — Sputnik. Калектыў прадставіць новую праграму 3 кастрычніка на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Распачаць святкаванне такой значнай падзеі было вырашана ў Мінску, потым гурт адправіцца з гастролямі ў Маскву, Санкт-Пецярбург і Гродна.
"Мы ўпершыню святкуем Дзень Нараджэння. Дарослыя ўжо. Для мяне 5 гадоў — гэта паказчык таго, што мы па-сапраўднаму разам, і што нам цікава тварыць. Выдатна, што мы ёсць. І зараз, здаецца, што акрамя "Сундука" нічога і не было. Ёсць сяброўства, разуменне. Мы жывем адной музыкай", — распавяла ідэйны натхняльнік калектыву Ганна Хітрык.
Як заўжды ў праграме будуць размовы — гісторыі, якіх за 5 гадоў назапасілася вялікая колькасць, будуць новыя песні і любімыя прыхільнікамі кампазіцыі, якіх таксама за 5 гадоў стала шмат. Будуць і сюрпрызы, без якіх не праходзіла ні адна канцэртная праграма "Сундука" не абыходзілася без нечаканых сюрпрызаў.
"Вельмі шмат ідэй для будучага канцэрта. Нікому пра іх часова не кажу, хочацца ўсё рэалізаваць і зрабіць вечар чароўным і асаблівым для ўсіх. Вядома ж, будуць новыя песні. У нас так атрымліваецца, што на кожным канцэрце мы выконваем новыя кампазіцыі, і імі ўжо нікога не здзівіш. Хочацца выціснуць з сцэны і з сябе максімум магчымасцяў. Запрашаю ўсіх! Паспрабуем ажывіць час і ўспомніць усё асаблівыя моманты", — дапоўніла Ганна.
Па словах музыкаў, праграма "Пятае нараджэнне" будзе адрозніваецца ад леташняй серыі канцэртаў у Купалаўскім тэатры. Музыкі кажуць, што зала Купалаўскага ідэальна — выдатны гук і святло, можна задзейнічаць экран і рэалізаваць нават самыя вар'яцкія ідэі.
Прэм'ера адбудзецца ў тэатры імя Янкі Купалы 3 кастрычніка, кошт квіткоў складае ад 55 да 200 тыс. рублёў.