МІНСК, 17 вер — Sputnik. Мерапрыемства прымеркавана да дня восеньскага раўнадзенства.
Назва фестывалю бярэ выток з народнай традыцыі. Багач — восеньскае свята заканчэння збору ўраджаю. У гэты дзень нашы продкі падводзілі вынікі сваёй летняй дзейнасці, ацэньвалі сабраны ўраджай i дзякавалі багам i духам за дапамогу.
"Гэтае восеньскае свята з'яўляецца адметнасцю беларусаў, бо падобнай i багатай абраднасцi ў гэты дзень няма ў суседнiх народаў", — адзначаюць арганізатары мерапрыемства.
Па традыцыі на Багач у лубок збіралася жыта з усёй вёскі па жмені, устаўлялася i запальвалася свечка, якая сімвалізавала сонца. Пасля лубок з запаленай свечкай абносілі па ўсёй вёсцы пры ўдзеле ўсіх жыхароў. Узяць удзел у зборы жыта ў Багач азначала падзяку багам за ўраджай, а значыць, і надзею на тое, што наступны ўраджай будзе не горшым.
Сёлета ў святкаванні дня восеньскага раўнадзенства возьмуць удзел гурты "Стары Ольса", Rokash, Irdorath.
Мерапрыемства пройдзе 24 верасня ў сталічным клубе Re: Public, кошт квіткоў складае ад 200 тыс. рублёў, пачатак а 17-й гадзіне.