МІНСК, 17 вер — Sputnik. У Віцебску ў двары побач з вуліцамі Кірава і Іллінскага зъявілася графіці з партрэтам гітарыста Джымі Хендрыкса, паведамляе партал "Народныя навіны Віцебска".
Графіці намалявана стрыт-арт камандай Street Skills.
Праца над графіці яшчэ не скончана, але ўжо ў бліжэйшыя дні малюнак можна будзе ўбачыць у завершаным выглядзе.
@vika7 Очередное творение команды #StreetSkills в Витебске — Джими Хендрикс. Как Вам, Вика? pic.twitter.com/G7UlTga3ug
— Lena Kozina (@lenchik23k) 15 сентября 2015
Партрэт рок-музыкі, названага часопісам Time найвялікшым гітарыстам усіх часоў, ужо традыцыйна для гэтых мастакоў намаляваны на трансфарматарнай будцы.
Партрэт Джымі Хендрыкса стаў чацвёртым пасля Марка Шагала, Балбеса, Хаджалага, Труса і домакіраўніка Буншы, намаляваных групай у Віцебску за апошнія тры месяцы.
У стрыт-арт-каманду StreetSkills уваходзяць два мастакі — Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін, якія раней працавалі з HoodGraff. Першай іх самастойнай працай стаў партрэт Марка Шагала на вуліцы Суворава ў Віцебску.