"ПлаSтформа-Мінск-2016" будзе складацца з некалькіх тэматычных падзей: спектакляў беларускіх тэатраў і груп розных напрамкаў, спектакляў, лекцый і майстар-класаў гасцей, а таксама з дыскусій, жывых зносін удзельнікаў паміж сабой. Будуць запрошаныя крытыкі, рэжысёры ды іншыя звязаныя са сцэнай асобы.
Асаблівасцю гэтага фестывалю стане "Польскі вектар" — паказ у рамках "ПлаSтформы" абраных спектакляў польскай "Платформы сучаснага танца".
Тых, хто жадает паўдзельнічаць, арганізатары просяць даслаць заяўкі (інфармацыю аб спектаклі і тэатры, фота, відэа) па электроннай пошце. Дэдлайн падачы заявак — 10 сьнежня 2015 года.
Болей інфармацыі можаце атрымаць на афіцыйным сайце форума.