Пакармі лемура: у заапарку можна патрапіць на гастранамічную экскурсію

© Sputnik / Георгий Базаев / Перайсці ў медыябанкЛемур у заапарку
Лемур у заапарку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сталічны заапарк арганізуе гастранамічныя экскурсіі – цяпер тут можна паглядзець, чым і як кормяць мядзведзяў ці піранню.

Раней звяроў тут кармілі толькі зраніцы ці ўвечары. А па цяпер склалі графік сняданку, абеду і вячэры, паказальныя кармлення праводзяць па будніх днях.

"Таксама будуць ладзіцца майстар-класы па ўзбагачэнню асяроддзя. Студэнты БДУ зробяць цацкі і шашлыкі з фруктаў для малпаў", — распавялі Sputnik у мінскім заапарку. 

ГРАФІК КАРМЛЕННЯ:

Лемуры

 

  • АЎТОРАК, 15:00, вальер насупраць тэрарыума

Кайман

  • АЎТОРАК, 11:30, павільён "Арынока", экзатарыум

Чарапаха

  • АЎТОРАК, 11:45, павільён "Арынока", экзатарыум
  • СЕРАДА, 15:00, вальер на "старой" тэрыторыі заапарка
  • ЧАЦВЕР, 15:00, вальер на "новай" тэрыторыі заапарка

Піранні

  • АЎТОРАК, 11:30, павільён "Арынока", экзатарыум

Буры мядзведзь

  • ПЯТНІЦА, 11:30, вальер на старой тэрыторыі заапарка
  • СЕРАДА, 15:15, вальер на старой тэрыторыі заапарка

Падрабязны расклад аб графіку кармлення жывёл можна паглядзець на сайце заапарка.

Стужка навiн
0