МІНСК, 17 вер — Sputnik.Кампанія «Лідскае піва» запусціла новы піваварны цэх. Спачатку палепшылі аддзяленне водападрыхтоўкі, потым дадалі новы варачны ўчастак.
"Лідскае піва" збіраецца запусціць дадатковыя лініі разліву, таму тэарэтычна кампанія хутка зможа вырабляць у паўтара разы больш піва. Так што напоі накшталт «Вечер в Брюгге» для піўных гурманаў, магчыма, не скончацца.
Прадпрыемства аднавала сіиропаварачную кухню, купажное аддзяленне і лінію разліву Krones. А ў лабараторыі закупілі новае абсталяванне, каб правяраць якасць сыравіны і гатовага прадукту.