Не цэнзура, а "удасканаленне": мінкульт пра праект указу аб кіно

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкЛев Дуров и Владимир Басов в фильме "Шаг навстречу"
Лев Дуров и Владимир Басов в фильме Шаг навстречу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы намеснік міністра культуры распавяла падрабязнасці аб працы над праектам указа аб кінематографе.

МІНСК, 18 вер — Sputnik. Мінкульт не прапануе ўвесці цэнзуру ў кіно, а займаецца паляпшэннем заканадаўства — распавяла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.

Не першы тыдзень байнет непакоіцца праектам указу, выпадкова трапіўшым у сеціва — "Аб некаторых пытаннях вытворчасці фільмаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і стымуляванні развіцця кінематографа". Першы намеснік міністра культуры Іріна Дрыга ў інтэрв'ю "Звяздзе" тлумачыць — кінематаграфісты насамрэч проста яшчэ не зразумелі, што указ усё толькі ўдасканаліць.

Намеснік міністра дадае, што "ніякіх таямніц ці інтрыг, якімі некаторыя асобы ў інтэрнэце спрабуюць зрабіць сітуацыю, у гэтым выпадку няма". Група не выказала канчатковае меркаванне, але Дрыга запэўнівае, што "праект будзе дапрацоўвацца з улікам думак і прапаноў кінаграмадскасці".

З бяседы вынікае, што скандальны праект, які фактычна прадугледжвае ўвядзенне цэнзуры ў кінематограф ужо на этапе стварэння прадукта, мінкульт разгледжвае як "удасканаленне заканадаўства".

"Праўда, тое, што створана рабочая група, якая працуе над прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства па кінематаграфіі і ў прыватнасці сістэмы дзяржаўнай падтрымкі кіно. У склад групы ўваходзяць прадстаўнікі нацыянальнай кінастудыі, Саюза кінематаграфістаў, Гільдыі акцёраў кіно, Акадэміі мастацтваў, прыватных студый", — распавядае Дрыга.

 

Стужка навiн
0