МІНСК, 18 вер — Sputnik. Сустрэча ладзілася з нагоды выходу новай кнігі Ромы, што аб'яднала фотаздымкі і аповеды з другой часткі яго падарожжа па свеце. Рома праехаў праз абедзве Амерыкі, падробліваў дакументы, нелегальна прабіраўся скрозь дзяржаўныя межы і, нарэшце, вярнуўся дадому, выдаў адну за другой кніжкі, і нават паспеў з калегам Барысам праехаць уздоўж Беларусі.
Прыгодамі мінчука Ромы Свечнікава зацікавіліся ў Corpus, а гэта сёння лічыцца прызнаннем на вышэйшым узроўні. Corpus асабліва вядомае за узровень афармлення. Афармленнем тыпавых макетаў для выдавецтва Corpus, у тым ліку адзінага афармлення вокладак, займаўся расійскі графічны дызайнер і ілюстратар Андрэй Бандарэнка. Большасць кніг выдавецтва таксама выйшла ў яго мастацкім афармленні. Высокі ўзровень дызайну выданняў, якія выпускае Corpus, быў адзначаны амерыканскім штотыднёвікам Publishers Weekly, прысвечаным праблемам міжнароднага кніжнага рынку.
Падрабязную справаздачу сустрэчы з Ромай чытайце сёння на нашым сайце.