МІНСК, 18 вер — Sputnik. Выстава "Куфэрак: шаноўная пані" прабудзе тут да канца восені. Яе ладзяць сумесна творчы праект "Куфэрак" і Музей гісторыі Мінска. Sputnik завітаў на выставу і запытаўся ў экскурсавода, дзе беларуская шляхта і ці дапаможа касцюм адрадзіць у сабе арэстакратычныя карані.
Экскурсавод Елізавета расказала Sputnik, што стваральнікі калекцыі — энтузіасты, якія за ўласныя грошы пашылі ўсе экспанаты выставы. "Яны натхняюцца жывапісам і фотаздымкамі мінулых часоў, намагаюцца зрабіць свае творы максімальна падобнымі да таго, як касцюм выглядаў у мінулым", — распавядае экскурсавод.
З-за мяжы энтузіясты прывозяць карункі і тканіну. Усе сукенкі іх стваральніцы не трымаюць у шафе, а апранаюць на балі, якія самі ж і арганізуюць.
Кожную першую суботу месяца ў сядзібе будуць ладзіцца сустрэчы і майстар-класы па танцах з арганізатарамі выставы. У пачатку кастрычніка арганізатары хочуць правесці лекцыю па сярэднявечнай бялізне.
На выставе можна пабачыць касцюмы эпохі ампіра з высокімі дэкальтэ — пасля вайны 1812 года паненкі актыўна шукалі сабе суджаных і тыя, што жанчыны насілі, як кажа экскурсавод, "у часы "Тытаніка" — 1912 годзе".
Кошт білетаў — 50 000 рублёў.