Беларусы адстаялі сталінскі ампір – у цэнтры не будзе новабудоўляў

© Flickr / texx1978Ворота Минска
Ворота Минска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінчане сабралі дастаткова подпісаў, каб не дапусціць будаўніцтва шматпавярховак каля "Мінскай брамы".

МІНСК, 18 вер — Sputnik. Мінгарвыканкам вырашыў не будаваць шматкватэрныя жылыя дамы на вуліцах Кірава, Свярдлова, Ульянаўскай і Бабруйскай. У лістападзе мінулага году развярнулася амаль сапраўдная бойка за зямлю ў двары адной з башняў-брамы Мінску — для яе пачалі шукаць уладара-прыватніка. Менскія ўлады тады вырашылі прадаць яе пад будаўніцтва жылля падвышанай камфортнасці і выставілі ўчастак на аўкцыён.

Участак набылі і нават збіраліся будаваць дом, але сутыкнуліся з народнай незадаволенасцю — людзі сотнямі неслі подпісы "супраць". Нарэшце, Мінгарвыканкам прыняў адзінае магчымае рашэнне — ніякіх новабудоўляў каля "Брамы Мінска" не будзе.

 

Стужка навiн
0