У кнігарні "ЛогвінаЎ" прэзентавалі беларускі пераклад "Казак" Гаўфа

© Sputnik / Марына СерабраковаПрэзентацыя перакладаў "Казак" Вільгельма Гаўфа
Прэзентацыя перакладаў Казак Вільгельма Гаўфа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускае выданне кнігі Вільгельма Гаўфа "Казкі" выйшла ў серыі СБП "Кнігарня пісьменніка" і часопіса "Прайдзісвет" - "Пастскрыптум".

МІНСК, 18 вер — Sputnik. У кнігу ўвайшлі творы "Караван", "Каліф-бусел", "Выратаванне Фацімы", "Несапраўдны прынц", "Александрыйскі шэйх і яго нявольнікі", "Гісторыя Альмансора"  — іх пераклаў Ігар Крэбс.

Кніжкі і цацкі - Sputnik Беларусь
Казкі Гауфа выйшлі на беларускай мове

Вядомы беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч пераклаў "Карабель прывідаў" і "Халоднае сэрца".

У перакладзе паўдзельнічала Наталля Давыдоўская, якая працавала над раманам "Адсечаная рука", Аляксей Жбанаў перакладаў "Маленькага Мука", Уладзімір Папковіч займаўся перакладам "Карлік Носа" ды "Маладога англічаніна". Суправаджаюць том нямецкага казачніка ілюстрацыі мастачкі Кацярыны Дубовік.

© Sputnik / Марына СерабраковаПрэзентацыя перакладаў "Казак" Вільгельма Гаўфа
Прэзентацыя перакладаў Казак Вільгельма Гаўфа - Sputnik Беларусь
Прэзентацыя перакладаў "Казак" Вільгельма Гаўфа

Вільгельм Гауф — знакаміты нямецкі пісьменнік, што нарадзіўся ў Штутгарце, працаваў рэпетытарам у сям'і барона Эрнста Югена фон Хёгеля. Менавіта для яго дзяцей і былі напісаныя казкі Гауфа.

Кніга выйшла яшчэ на пачатку ліпеня.

Стужка навiн
0