Да 25 верасня яшчэ можна стаць пісьменнікам

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкПисатель Лев Толстой на прогулке верхом
Писатель Лев Толстой на прогулке верхом - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На наступным тыдні заканчваецца прыём заявак у Школу маладога пісьменніка, што ладзіць Саюз беларускіх пісьменнікаў.

МІНСК, 18 вер — Sputnik. Як абяцаюць арганізатары, навучэнцаў будуць знаёміць з сусветна вядомымі пісьменніцкімі практыкамі. Патэнцыйныя пісьменнікі будуць рыхтаваць шэраг творчых заданняў для таго, каб выпрацаваць свой уласны мастацкі стыль. На занятках можна будзе абмяркоўваць вядомыя творы сусветнай і беларускай літаратуры, а таксама тэксты навучэнцаў.

Заняткі будуць праходзіць два разы на месяц па суботах цягам чатырох акадэмічных пар: першыя тры заняткі — з выкладчыцамі Ганнай Бутырчык, Людмілай Рублеўскай і Наталляй Паваляевай, а чацвёртая „пара" — майстар-клас з запрошанымі гасцямі, вядомымі аўтарамі прозы і крытыкі. Перыяд навучання ў школе складае восем месяцаў.

Сёлета максімальны ўзрост не абмежаваны, маецца толькі ніжняя планка — 18 год, раней маладым пісьменнікам лічыўся толькі той, каму на час пачатку навучання не споўнілася 26 гадоў.

Майце на ўвазе, што пры залічэнні ў школу ўлічваецца не толькі якасць мастацкіх тэкстаў, але і матэвацыйны ліст, які кандыдатам трэба дадаць да заяўкі.

Стужка навiн
0