У пятніцу і суботу мінчане абновяць гардэроб на модным маркеце

© SputnikБарахолка
Барахолка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для аматараў моды свае калекцыі на маркеце прадставяць восемдзесят дызайнераў. Акрамя таго можаце наведваць майстар-класы і даведвацца, як сачыць за скурай і, што важней, як стрэс уплывае на наш апетыт.

МІНСК, 18 вер — Sputnik. Сярод удзельнікаў — трыццаць чатыры дызайнеры інтэр'еру, 56 дызайнераў аксэсуараў. Акрамя таго, на Восеньскім маркеце будуць прадстаўлены новыя гатункі мыла брэнда Ethnika Soap. 19 верасня, у суботу, у дэманстрацыйным зале Нацыянальнай школы прыгажосці пройдзе Бьюці-сустрэча з камандай праекта BFM BOX.

У пятніцу можна наведаць экспрэс майстар-клас Вольгі Грыбавай — "3 адценні жаноцкасці ці як выбраць свой адценне чырвонага". Практычную частку майстар-класа правядзе візажыст Карына Кукушкіна. Будзеце слухаць уважліва — і больш ніколі вашых вуснай не дакранецца няверны колер памады. Дарэчы, кошт білету ўсяго 25 000 рублёў. Дзеці да дванаццаці гадоў праходзяць бесплатна.

За гастранамічную частку на маркеце будуць адказваць "Мамiна Ежа" з іх знакамітымі гарбузовым супам і хумусам, ŽORNY са сваім зефірам і распіснымі пернікамі і кафейня "Зерно". Калі ж вы адэпт карыснай ежы, дык ласуйцеся батончыкамі Bite! і RoofBar, а мы абіраем зефір.

Модны маркет пройдзе 19 і 20 верасня ў Нацыянальнай школе прыгажосці (вул. Мельнікайтэ, 4).

Час працы: субота — 11.00 -18.00, нядзеля — 11.00 -17.00.
Стужка навiн
0