МІНСК, 18 вер — Sputnik. Дранікі з белымі грыбамі, тушанае ў смятане з морквай сэрца, квашаная капуста, фаршаваны карпы, запечаны ў малочным соусе трус, пірагі — так заможны беларус бачыць класічны брытанскі бранч з нацыянальнымі ноткамі. На бранч у "Прэзідэнт-гатэль" можна завітаць у нядзелю.
Бранч — гэта позні сняданак альбо ранняя вячэра. Такая традыцыя даўно дайшла і да Беларусі, але ж нацыянальны бранч не існуе пакуль за межамі атэля.
Патрапіць на бранч можа любы жадаючы, а не толькі пастаяльцы гасцініцы. На дэбютнае мерапрыемства прыйшлі прадстаўнікі замежных пасольстваў — ім было цікава правесці суботні дзень разам з сем'ямі і паспрабаваць нацыянальныя стравы.