МІНСК, 19 вер — Sputnik. Выдавецтва "Лімарыус" і згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" запрашаюць наведвальнікаў пачуць адказы падчас прэзентацыі кнігі амерыканскага беларуса, доктара Янкі Запрудніка.
Падчас прэзентацыі можна будзе даведацца пра тое, што пісалі ў лістах маладыя беларусы больш як паўстагоддзя таму, як навучаліся ў Лювенскім універсітэце ў Бельгіі, як ладзіліся беларускія канцэрты ў Мюнхене ў 1950-х і чым адрознівалася жыццё ў Амерыцы ад жыцця ў Заходняй Еўропе.
Кожны наведвальнік зможа задаць пытанні рэдактару кнігі Валянціне Трыгубовіч, даследчыцы Наталлі Гардзіенка і прадстаўнікам выдавецтва "Лімарыус" і Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Прэзентацыя адбудзецца 23 верасня ў кнігарні Галерэі "Ў" па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а, пачатак а 18-й гадзіне, уваход вольны.