Радыё “Сталіца” адзначае 17-годдзе

© Flickr / Matthew KeefeСтудыйны мікрафон
Студыйны мікрафон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння рок з радыёэфіру перамесціцца на канцэртную пляцоўку.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Урачысты канцэрт з нагоды дня нараджэння радыё "Сталіца" адбудзецца ў мінскім клубе TNT 19 верасня.

Павіншаваць "Сталіцу" з Днём народзінаў прыйдуць сярэднявечны фэнтэзі-гурт Nevrida, драйв-фолк-бэнд Unia, неабмежаваная рок-галактыка "Бульвар", рок-н-рольныя шаманы "Нагуаль", палымянская ска-каманда Znarock і "шалёны хэдлайнер" "Мутнаевока".

"Нашыя госці будуць танчыць з шчасцем ў вачах, руках і нагах падчас імпрэзы і сумам у сэрцы, што вечарына не можа быць бясконцай", — сцвярждаюць арганізатары мерапрыемства.

Наведвальнікі мерапрыемства змогуць не толькі пачуць якасную беларускую рок-музыку, але і паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах.

Радыё "Сталіца" было заснавана 21 верасня 1998 года як структурнае падраздзяленне "Белтэлерадыёкампаніі", зараз вяшчае 24 гадзіны ў суткі на ўльтракароткіх хвалях па ўсёў рэспубліцы і з'яўляецца адзінай у краіне цалкам беларускамоўнай станцыяй FM-фармату.

У эфіры гучаць інфармацыйныя, пазнавальныя і музычна-забаўляльныя праграмы. У іх мы абмяркоўваем актуальныя надзённыя пытанні. Асаблівае месца займаюць праграмы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, праз якія можна віртуальна падарожнічаць па цікавых мясцінах нашай краіны, даведацца пра ўнікальныя прыродныя рэсурсы і помнікі архітэктуры, а таксама зрабіць своеасаблівы экскурс у гісторыю і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі.

Мерапрыемства, прысвечанае Дню народзінаў радыё "Сталіца" адбудзецца ў сталічным клубе TNT 19 верасня, пачатак а 19-й гадзіне. 

Стужка навiн
0