У FM-дыяпазоне з’явілася “самае цяжкае шоў”

© Sputnik / Юлія ХвошчВядоўца праграмы "ПраРок" Лявон Казакоў
Вядоўца праграмы ПраРок Лявон Казакоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядоўцай праграмы “ПраРок” на радыё “Сталіца” стаў музыкант гурта Rokash Лявон Казакоў

МІНСК, 19 вер —Sputnik. Праграма пра Metal-музыку выходзіць штотыднёва па панядзелках у 21:15.

Па словах вядоўцы праекта, ідэя падобнай перадачы з'явілася даўно. Металхэды са стажам з легкасцю і задавальненнем прыгадаюць такія перадачы, як "Небяспечная зона", "Затерянный мир", "Massa Brutto", "Цяжкі панядзелак", якія грымелі цяжкім металам на ўсю Беларусь колькі гадоў таму. Але яны зніклі з шэрагу прычынаў, і металічная музыка фактычна апынулася па-за межамі беларускай FM-прасторы.

"Перадача "ПраРок", спадзяюся, дапаможа выправіць сітуацыю. Вельмі прыемна, што гэтая ідэя атрымала падтрымку кіраўніцтва радыё "Сталіца", — адзначыў Казакоў.

"ПраРок" як назва — невыпадковая, бо асабіста для мяне метал з'яўляецца з'явай у рэчышчы рок-музыкі, таму можна лічыць, што перадача будзе пра рок, пра вельмі цяжкі рок", — распавёў вядоўца.

Праграма з'явілася ў верасні бягучага года, у ёй можна пачуць як класіку сусветнага металу, так і новых выканаўцаў. "ПраРок" таксама распавядае пра навіны ў свеце метал-музыкі, а таксама пра ўсё, чым зараз жыве беларускае і сусветнае "цяжкое" грамадства.

Стужка навiн
0