Юлія Хвошч, Sputnik
Магілёўскі гурт Nizkiz адносна малады, ён быў заснаваны толькі сем гадоў таму, але ўжо стаў аднім з самых папулярных калектываў сярод моладзі. Творчасць калектыву адрозніваецца еўрапейскім гучаннем і незвыйчайным тэмбрам голасу вакаліста Аляксандра Ільіна.
У сакавіку гурт выпусціў свой другі альбом "Лірика", які стаў больш глыбокім, чым першы, у яго ўвайшлі песні і на беларускай мове.
Калектыў шмат выступае як з сольнымі канцэртамі, так і на буйных фестывалях. Cёлета Nizkiz былі запрошаны на легендарны беларускі фестываль "Рок па вакацыях", што кажа аб ваге гурта ў сучаснай беларускай музыцы.
Плён і творчасць
Удзельнікі калектыву не акрэсліваюць сваю творчасць як ідэйную, па іх словах, сваёй музыкай яны не імкнуцца трапіць у геніі сучаснасці, а проста выказваюць свае пачуцці, эмоцыі ці нават жаданні.
"Мы яшчэ не настолькі дарослыя людзі, каб вучыць жыццю іншых", — прызнаюцца музыкі.
Творчы працэс у музыкаў — самае цікавае. Некаторыя, як Земфіра, мучаюцца над кожнай песняй, Nizkiz жа заяўляюць, што не ведаюць пра пакуты творчасці і лічаць, што песні павінны нараджацца лёгка.
Некаторыя гурты пры напісанні песень аддаюць перавагу музыке, некаторыя — лірыцы. У Nizkiz адзінай схемы падыходу да творчага працэсу няма.
"Гэта можа быць проста ідэя, асобныя фразы, а бывае і так, што адразу атрымоўваецца цэлы куплет", — распавялі музыкі.
Удзельнікі калектыву адзначылі, што шмат увагі надаюць аранжыроўкам. Яны не адносяцца да тых гуртоў, якія проста запісваюць песні ў прымальным варыянце, а потым граюць адно і тое ж на кожным канцэрце. "Мы сапраўды працуем над аранжыроўкамі і нам гэта вельмі падабаецца. Калі шмат ідэй на адну песню — гэта сапраўды цікава".
Некаторыя песні гучаць толькі на "мове"
У новым альбоме "Лірика" можна пачуць, што гурт пачаў спяваць на беларускай мове. Так, песні "Цяпер і далей" і "Як спыняецца цішыня" сталі своеасаблівай разынкай новай плыткі.
Музыкам вельмі не падабаецца ідэя з перакладам тэкстаў з рускай мовы на беларускую. Яны лічаць, што ёсць песні, якія можна выконваць толькі на беларускай мове.
Калектыў успрымаецца і як рускамоўны, і як беларускамоўны. Тое, на якой мове будзе тэкст, залежыць толькі ад песні.
"Ёсць такі момант, калі ты проста адчуваеш, што акрамя як на беларускай мове гэта песня гучаць не будзе", — кажуць музыкі.
Як прыклад яны прыводзяць песню "Цяпер і далей", якую інакш як на мове яны проста не ўяўлялі. "Калі мы пісалі альбом, нам прапанавалі хаця бы адну з песень перакласці на беларускую мову, але мы катэгарычна адмовіліся і сказалі, што беларускай мовы будзем пісаць толькі новае".
Але яны не выключаюць варыянт, што калі-небудзь для якога-небудзь зборніка ці грандыёзнага мерапрыемства калектыў зможа звярнуцца да перакладаў, але толькі ў выпадку, калі гэта будзе сапраўды неабходным у межах якога-небудзь маштабнага мерапрыемства.
"Мы ў ніякім разе не будзем імкнуцца дагадзіць усем музычным рынкам адной песняй, робячы яе на розных мовах. Які сэнс называць дзіцяці адным імем, а потым у розных краінах называць яго па-рознаму?", — адзначаюць музыкі.
Пакуль першыя спробы Nizkiz спяваць па-беларуску ўспрымаюцца публікай станоўча. Удзельнікі калектыву адзначаюць, што калі і далей у іх будзе атрымоўвацца беларуская лірыка, то яны з задавальненнем будуць рабіць гэта і далей, але ў ніякім выпадку не будуць вымучваць свае песні.
"Мы будем спяваць па-беларуску толькі ў выпадку, калі ў нас гэта будзе лёгка атрымоўвацца. Бо калі ты мучаешся над песняй, гэта заўжды чуваць".
"Калі можаш не выходзіць на сцэну — не выходзь"
Пра гурт пачалі казаць пасля іх гучнага выступлення на крымскім фестывалі "Соседний мир" у 2012-м. У тым жа годзе пабачыў свет іх першы альбом "Nizkiz".
Карэспандэнт Sputnik запытаўся ў удзельнікаў гурта, што трэба рабіць музыканту, каб дабіцца поспеху ў нашай краіне.
"Трэба рабіць, рабіць і рабіць, а не сядзець і чакаць, што цябе нехта будзе сам шукаць. Трэба разлічваць толькі на сябе, таму што ніякія прадусары ці лэйблы не прынясуць цябе поспеху за цябе", — распавядаюць музыкі.
"Не ведаю ні воднага выдатнага гурта, які дасягунуў поспеху, а потым сядзіць і нічога не робіць. Галоўнае ў гэтай справе — не спыняцца", — сказаў Ільін.
На думку музыкаў, трэба пачынаць з маленькага і працаваць.
Вакаліст гурта прывёў да прыкладу словы знакамітага расійскага прадусэра Леаніда Бурлакова, які казаў, што "калі вы не сталі зоркай у сябе на раёне, то вам не варта марыць пра нешта большае".
А бубнач Дзмітрый Халяўкін працытаваў старую тэатральную прымаўку: "Калі можаш не выходзіць на сцэну — не выходзь".
"Лірику" Nizkiz пісалі ў свайго гукарэжысёра, а зводзілі ўжо ў Кіеве.
"Мы паслухалі як гучаць тыя ж J-Mors, "Океан Ельзы", якія ўжо шмат працавалі з украінскай кампаніяй і вырашылі, што тыя ж грошы мы б патрацілі на працу над альбомам тут у Беларусі, але б якасць сур'ёзна адрознівался б", — распавялі музыкі.
Nizkiz былі прыемна здзіўлены, калі яны аддалі запісаны матэрыял у Кіеў, а ім вярнулі адпрацаваны матэрыял, які адпавядаў запатрабаванням гурта на 99%.
Удзельнікі калектыву зрабілі мінімальныя карэктыроўкі і вырашылі працягнуць працу з кіеўскай кампаніяй.
Пасля выпуску другога альбома "Лірика" ў сакавіку 2015-га калектыў выступае з новай праграмай і паволі пачынае працаваць над новым дыскам, у бліжэйшых планах — выпуск сінглу.