МІНСК, 19 вер — Sputnik. Жыхар Гродна пасля сваркі са сваёй дзяўчынай забраў у яе мабільны тэлефон і рассылаў з яе акаўнтаў у "Однаклассниках", "Вконтакте" і Mail.ru непрыстойныя паведамленні, сказалі Sputnik ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Маладыя людзі перыядычна пісалі заявы адзін на аднаго ў міліцыю па розных прычынах.
"Пасля канчатковага разрыву адносін малады чалавек стаў рассылаць паведамленні з яе акаўнта. У тэксце паведамленняў, якія ён адпраўляў ўсім сябрам і знаёмым дзяўчыны, прысутнічала інфармацыя, якая ганіць гонар і годнасць чалавека", — сказалі ва УУС.
У міліцыі паведамілі, што малады чалавек падазраецца ў здзяйсненні дзевяці злачынстваў. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 209 ч. 2 КК РБ "Махлярства", а таксама ч. 2 арт. 349 "Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі".