На “Еўрабачанні-2016” прагучыць песня на беларускай мове

© Photo : Andres Putting (EBU)Выступленне беларусаў на "Еўрабачанні-2015"
Выступленне беларусаў на Еўрабачанні-2015 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Белтэлерадыёкампанія шукае песню на беларускай мове для наступнага еўрапейскага песеннага конкурсу.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. У адборачным туры ўдзельнікам не забараняецца выконваць песні на рускай ці іншых мовах, аднак перавага будзе надавацца беларускамоўным выканаўцам, распавёў у інтэрв'ю kp.by кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

Варта адзначыць, што за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў "Еўрабачанні" гэта будзе першая спроба адправіць на музычны конкурс выканаўца з песняй на нацыянальнай мове.

"Вядома, Беларусь будзе ўдзельнічаць у наступным "Еўрабачанні" і як асноўны фундатар нацыянальнага адбору, мы маем намер шукаць у гэтым годзе кампазіцыю на беларускай мове. Мы не выключаем, што выканаўцы могуць прапаноўваць песні на англійскай, рускай, французскай, хоць нават хіндзі, але перавагу будзем аддаваць песням на беларускай мове", — распавёў Давыдзька.

За апошнія 15 гадоў песні на роднай мове прыносілі перамогу толькі тройчы: сербка Марыя Шарыфавіч у 2007 годзе не пакінула ўсіх абыякавымі сваёй "Малітвы", шведка Карола ў 1991 годзе заваявала Еўропу песняй Fangad av en stormvind, а Тота Кутуньё ўвёў моду на італьянскую ў 1992 годзе з песняй Insieme.

Стужка навiн
0