Планетарый запрашае бясплатна зазірнуць у тэлескоп

© Sputnik / Вера ДашкевичМінскі планетарый
Мінскі планетарый - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З нагоды святкавання восеньскага Міжнароднага дня астраноміі запланаваны таксама конкурсы для дзяцей і адкрыццё незвычайнай выставы.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Мінскі планетарый запрашае ўсіх ахвочых адзначыць у гэту суботу восеньскі Міжнародны дзень астраноміі.

Існуе яшчэ і вясновы Міжнародны дзень астраноміі — яго пачалі святкаваць з 1973 года, каб папулязаваць навуку пра Сусвет.

Восеньскі Дзень астраноміі больш маладое свята, ён з'явіўся ўжо ў новым стагоддзі. Адобдва святы не прывязаны да пэўных дат, іх імкнуцца прымеркаваць да якіх-небудзь нябесных падзей — да прыкладу, зацменням ці з'яўленням камет. Аднак ёсць дамоўленасць, што свята павінна адбывацца ў суботу ў перыяд з сярэдзіны красавіка да сярэдзіны мая для Вясновага дня, і з сярэдзіны верасня да сярэдзіны кастрычніка — для восеньскага.

Наведвальнікі Мінскага планетарыя з нагоды Міжнароднага дня астраноміі з 17.00 да 22.00 будуць мець магчымасць бясплатна паглядзець у тэлескоп, паслухаць лекцыі і паглядзець сферычныя кінастужкі.

Акрамя таго, запланаваны цікавыя конкурсы і віктарыны для дзяцей. У фае будзе працаваць выстава незвычайных астранамічных фатаграфій Андрэя Шохана.

Да гэтага арганізатары падкрэслілі, што праграма мерапрыемстваў можа быць скарэктавана ў залежнасці ад умоў надвор'я.

 

 

Стужка навiн
0