МІНСК, 21 вер — Sputnik. "Прэс-фота Беларусі" — штогадовы фотаконкурс, які праводзіцца з 2009 года сярод фатографаў, якія працуюць у сферы медыя. У конкурсе прымаюць удзел супрацоўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ. Апошнія два гады альбом не друкаваўся — яшчэ адна нагода прыйсці на прэзентацыю і пабачыць, чаго дасягнула айчынная фотажурналістыка падчас перапынку.
Усяго ў 2015 годзе да галасавання журы былі дапушчаныя больш за 2000 работ ад 137 аўтараў з 19 гарадоў Беларусі, а таксама з Літвы, Расіі і Украіны. Апошнія ўдзельнічалі ў адкрытай намінацыі па тэме — «Украіна». Здымкі на конкурс прымаліся да 10 лютага гэтага года, у фінал конкурса увайшлі сорак восем фатографаў з васьмі гарадоў Беларусі.
Уладальнікам гран-пры конкурсу стаў Максім Сарычаў з серыяй "598 выкрадзеных дзён". Серыя названая па колькасці дзён, якое правялі ў турмах затрыманыя падчас чэмпіянату свету па хакеі.
Калі: 22 верасня, с 18:30 до 20:30
Дзе: Space (г. Минск, ул. Октябрьская 16а, 3й этаж)
Уваход вольны.