Шляхту склікаюць на велаэкскурсію: тур па мясцінах Ваньковічаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоВход в музей "Дом Ваньковичей"
Вход в музей Дом Ваньковичей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апошні раз у гэтым сезоне мінчукам прапануюць паўдзельнічаць у шляхецкай велаэкскурсіі "Па слядах Ваньковічаў".

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Экскурсія праходзіць па кутках старога Мінска, дзе жылі і працавалі ваяводы і суддзі, скарбнікі і маршалкі, паэты і музыкі і, галоўнае, мастак Валенцій Ваньковіч. Падчас экскурсіі можна будзе даведацца, чым жылі гарадскія сядзібы ХІХ ст. і можа нават адчуць свае напаўадмерлыя шляхецкія карані.

Экскурсія будзе цягнуцца тры гадзіны, калі замаўляць месца ў экскурсіі загадзя, дык атрымаеце зніжку ў трыццаць тысячаў рублёў. У дзень экскурсіі кошт білету будзе складаць сто тысячаў рублёў. Калі ровара ў вас няма, можаце загадзя дамовіцца аб пракаце.

Калі: аўторак, 22 верасня, 18:15.

Дзе: ст.м. Няміга.

Стужка навiн
0