МІНСК, 21 вер — Sputnik. 25-га верасня адбудзецца адкрытая сустрэча з вядомым грэчаскім вулічным мастаком iNO. На сустрэчу напрашаюць тых, хто любіць нашу сталіцу дастаткова моцна, каб натхніць iNO на стварэнне мінскага сюжэту. Мастак звычайна працуе ў жанры партрэту, таму, калі вам удасцца натхніць iNO дастаткова моцна, можа, нават пабачыце свой твар на мінскім будынку.
Дарэчы, можна дапамагчы арганізатарам падабраць для iNO адмысловую сценку. Аб'ект павінны знаходзіцца у Кастрычніцкім раёне, мець мінімальную колькасць вокнаў і не быць вышэйшым за 6 паверхаў. Добры агляд з ажыўленых вуліц вітаецца.
Міжнародны фестываль манументальнага мастацкага роспісу Urban Myth (Урбан Міфы) — гэта інтэрактыўны міжнародны стрыт-арт праект ад супольнасці SIGNAL і Цэнтра Сучасных Мастацтваў, у межах якога вулічныя мастакі паспрабуюць пераасэнсаваць гісторыю і сучаснасць Мінска ды стварыць свае мастацкія работы на аснове беларускіх гарадскіх народных традыцый.
Сустрэчы з iNO пройдзе щ Цэнтры сучаснага мастацтва ў 18.00.