Якое сэлфі ты пакінеш пасля сябе: конкурс для мастакоў

© Flickr / Aural AsiaТуристка делает селфи с помощью монопада
Туристка делает селфи с помощью монопада - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Замест антычных фігураў атлетаў і фрывольных партрэтаў ракако наша эпоха пакіне нашчадкам незлічоныя тэрабайты сэлфі. Аднайменны конкурс прапануе мастакам прадэманстраваць аўтапартрэты і абмеркаваць тэму самапрэзентацыі чалавека ў інтэрнет-эпоху.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Конкурс "Сэлфі" пройдзе 18 лістапада ў мастацкай галерэі. Для таго, каб паўдзельнічаць у выставе, трэба занесці творы ў Палац мастацтва не пазней за 10-13 лістапада. Непасрэдна перад выставай журы адбярэ працы, якія будучь паказаныя аматарам сэлфі і мастацтва. Творы вялікага памеру пажадана даслаць загадзя, тое самае тычыцца ідэй інсталяцый.

Арганізатары праекта кажуць, што любы твор можа ў той ці іншай ступені з'яўляцца аўтапартрэтам, ці «сэлфі» мастака, што тлумачыцца ўнутранай сувяззю паміж мастаком і яго творам. Ініцыятары конкурса задаюцца філасофскімі пытаннямі — "З чым будуць асацыяваць нас нашчадкі: з мастацкімі творамі ці аватаркамі ў сацыяльных сетках?"

Адным словам, калі вы мастак, дык цяжар адказнасці за эпоху, здаецца, ляжыцца на вашыя мастацкія плечы, таму вас чакаюць у Палацы мастацтваў да дзесятага лістапада з вашым аўтапартрэтам. У добры шлях і трапных сэлфі.

Стужка навiн
0