МІНСК, 21 вер — Sputnik. VondelRoof - гэта незвычайная арт-прастора, якая месціцца на даху ў самым цэнтры Мінска — на вуліцы Рэвалюцыйнай. У пятніцу тут будуць граць Deech, Intelligency и Life on Marx, можаце замаўляць напоі і танчыць пад зоркамі, калі дазволіць надвор'е. Арганізатары заяўляюць, што "тусоўкi UNISEX вольныя ад сэксізму, шавінізму, расізму і іншых форм дыскрымінацыі".
Гэтым летам на даху прайшла не адна атмасферная вечарына, канцэрт і кінапаказ, таму калі не паспелі знайсці сабе месца пад зоркамі улетку, лавіце апошнія цёплыя дні.
Дзе: Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 30
Кошт квітка: 100 000 рублёў.