Раскамнагляд праверыць форум World of Tanks

Падпісацца
Па дадзеных расійскага ведамства, на форуме ёсць інфармацыя пра спосабы здзяйснення суіцыду.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Заяўка на ўнясенне ў адзіны рэестр забароненай інфармацыі адной са старонак форуму шматкарыстальніцкай online-гульні World of Tanks паступіла ў Раскамнагляд, паведамляецца на старонцы расійскага ведамства ў сетцы "Вконтакте".

"На думку заяўніка, на адной з галінаў форуму ўтрымліваюцца спосабы здзяйснення самагубства", — гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама падкрэсліваецца, што ў цяперашні час Раскамнагляд праводзіць аналіз кантэнту "на прадмет утрымання супрацьпраўнай інфармацыі".

World of Tanks — гонар беларускай IT-індустрыі, гэта онлайн-гульня, прысвечаная браняваным машынам сярэдзіны XX стагоддзя. Кампанія Wargaming — адзін з найбуйнейшых сусветных выдаўцоў і распрацоўшчыкаў на рынку free-to-play MMO. У цяперашні час яна працуе над ваеннай серыяй MMO-гульняў, прысвечанай танкавым, паветраным і марскім бітвам сярэдзіны XX стагоддзя: World of Tanks, World of Warplanes і World of Warships.

Стужка навiн
0