Дзве выставы Марыны Дрожж-Сабоўскай адкрыюцца ў Мінску 29 верасня

© Photo : Марына Дрожж-СабоўскаВыстава Марыны Дрожжа-Сабоўскай
Выстава Марыны Дрожжа-Сабоўскай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выставы ладзяцца ў межах Месяца фатаграфіі ў Мінску.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Адразу дзве экспазіцыі "Усё гэта мая віна" і "Каханне. Толькі ты і я" распачнуць сваю працу ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

Марына Дрожжа-Сабоўска прадстаўляе два аўтарскія праекты: "Усё гэта мая віна" і "Каханне. Толькі ты і я".

Выкарыстоўваючы ўласныя фатаграфіі, відэацытаты і малюнкі, Дрожжа-Сабоўска апавядае інтымныя гісторыі адразу ў двух рэгістрах — рэальным і ўяўным. Яна накладае абедзве версіі адну на адну — і рэальнае з уяўным уступаюць у абмен. Тое, што атрымліваецца, у аднолькавай ступені можа быць расцэнена і як містыфікацыя, і як аскепкі псіхааналітычных пошукаў.

У праектах як быццам сутыкаюцца ілбамі пародыя і споведзь. Чаканні аматараў меладрамаў, так відавочна справакаваныя назвамі, аказваюцца апраўданымі, але фарс і іронія сплятаюцца з глыбокім экзістэнцыяльным і псіхааналітычным даследаваннем.

© Photo : Марына Дрожж-СабоўскаВыстава Марыны Дрожжа-Сабоўскай
Выстава Марыны Дрожжа-Сабоўскай  - Sputnik Беларусь
Выстава Марыны Дрожжа-Сабоўскай

Тэмы віны і кахання знаходзяцца тут у самым блізкім суседстве. Больш за тое, аўтар усталёўвае паміж гэтымі паняццямі зону неадрознага, як калі б яны дасягнулі кропкі, дзе пачынаецца абсалютнае сумежжа і перацяканне.

Марына Дрожжа-Сабоўска — беларуская мастачка, фатограф, аўтар відэаінсталяцый. Скончыла Познаньскую акадэмію мастацтваў, аддзяленне "Мультымедыйныя камунікацыі". Удзельнічае ў групавых і персанальных выставах з 2009 года, сярод іх: Formy zamieszkiwania ("Формы жыцця"), галерэя Aula, Познань, 2011; To coś ("Гэта штосьці") і іншыя.

Выстава працягнецца па 17 кастрычніка 2015-га.

Стужка навiн
0