МІНСК, 22 вер — Sputnik. У спецыяльнай намінацыі "Украіна", да ўдзелу ў якой прымаліся акрамя ўласна беларускіх працаў здымкі фатографаў з Расіі, Украіны, Літвы, беларусы занялі прызавыя месцы. Арганізатар конкурса Сяргей Міхаленка кажа, што ў асвятленні ваенных канфліктаў нашыя фотажурналісты могуць паспрачацца ў майстэрствы з калегамі. "Іншая справа, што важна знайсці момант, пры тым што фатографы доўга не знаходзяцца ў гарачых кропках. І ў гэтым плане ў ўкраінскіх фатографаў было больш магчымасцяў здымаць — яны там жывуць, могуць ахапіць канфлікт з самага яго зараджэння — ад Майдана". Ва ўсялякім разе, менавіта гэтая намінацыя добра паказала ўзровень нашых фатографаў, дадае Міхаленка.
Альбом Belarus Press Photo-2015 прэзентавалі ўчора ў прасторы Space. У 2011 годзе альбом быў прызнаны экстрэмісцкім, конкурс дагэтуль захоўвае за сабой лёгкі экстрэмісцкі флёр. Але ж гэтым годам арганізатары спадзяюцца на лаяльнасць камісіі.
"Людзі, якія знайшлі экстрэмізм у альбоме 2011 года, здольныя выявіць яго ў любой фатаграфіі, якая паказвае паўсядзённае беларускую рэчаіснасць. Варта выехаць за кальцавую, сфатаграфаваць жыццё — і можна шукаць у здымку экстрэмізм", — распавядае для Sputnik арганизатар Сяргей Міхаленка. Але ж Міхаленка дадае, што сярод саміх фатографаў няма падзелу па палітычных матывах, маўляў, падзел у іншым — здымаеш ты класічную фатаграфію ці сучасную, пастановачную ці не.