Сёлета прыхільнікам фатаграфіі як мастацтва будуць прадстаўлены 23 экспазіцыі, і арганізаваныя яны будуць не толькі ў беларускай сталіцы. Так, знакавую выставу французскай куратаркі і фатографа Франсуазы Юг'е «Камуналка» ўбачаць і жыхары Гродна.
Мы падрыхтавалі кароткі агляд усіх экспазіцый, каб вы загадзя зрабілі паметкі ў сваім календары, але ж настойліва раім наведаць кожную з іх. Пасля варта яшчэ набыць альбом Press Phota Belarus — і можна лічыць сабе аматарам фатаграфіі.
Дзе: ангар ЦЭХа
Калі: 2.10 — 31.10
Што: "Дзікія — жывелы ў сучаснай фатаграфіі".
Праект складаецца з фотаздымкаў, дзе іх аўтары па-рознаму звяртаюцца да паняцця «дзікага». Мы сустракаем жывёл у заапарках і ў дзікай прыродзе, у дыярамах ці ў таксідэрміста, у выглядзе чучала ці за знятым футрам, або дома ў нібыта камфортнай ролі хатняга любімца. З пятнаццаці індывідуальных ракурсаў паказваецца, як людзі ўспрымаюць жывёл, як збіраюць іх у якасці трафеяў ці ператвараюць у ежу. Падыход мастакоў вар'іруецца ад сур'ёзнага да гуллівага, ад драматычнага да іранічнага, і ў выніку мы задумваемся, у якой ступені паказаныя жывёлы насамрэч дзікія.
Дзе: ангар ЦЭХа
Калі: 09.10 — 13.11
Што: Камуналка. Франсуаза Юг'е.
Гэты праект бярэ свой пачатак у 1991 годзе. У сувязі з сваёй працай у Сібіры Франсуаза Юг'е прыехала ў Санкт-Пецярбург, каб сустрэцца з этнолагамі. Яна спынілася ў сваіх расійскіх сяброў, і некаторыя з іх жылі ў камунальных кватэрах. У 2001 годзе ей захацелася вярнуцца і распачаць гэты праект. Яна вырашыла пажыць у адной з такіх кватэр, каб стаць бліжэй да яе насельнікаў, і зняла пакой. Аж да 2007 года кожныя два месяцы Франсуаза вярталася ў камуналку.
Дзе: ангар ЦЭХа
Калі: 02.10 — 31.10
Што: How I Die. Ганна Леванкова.
Праект «How I Die» — гэта даследванне на тэму смерці. Па меркаванню аўтаркі гжтая тэма заўжды была неадназначнай. Хтось гаворыць пра яе ахвотна, іншыя лічаць яе занадта інтымнай і жахлівай. Страхаў, звязаных са смерцю, мноства — як, да прыкладу, страх стаць забытым і непатрэбным, страх перад болем ці невядомасцю. Але смерць, як і нараджэнне, — гэта тое, што абавязкова адбудзецца з кожным, незалежна ад памкненняў і асцярог.
Дзе: ангар ЦЭХа
Калі: 02.10 — 31.10
Што: "АГРА", Сяргей Лескець.
Сяргей пачаў здымаць праект пра беларускія аграгарадкі, каб разабрацца ў сваім пакаленні і той моладзі, што засталася жыць у вёсках, у сваіх аднагодках, якія ўдзельнічаюць у дзяржпраграме «развіцця вёскі». Ён хацеў пераасэнсаваць іхні і свой выбар. Аўтар імкнуўся дакументаваць сваю эпоху, дзве пяцігодкі «вясковага рэнесансу» — унікальны сацыяльны праект, характэрны для нашай краіны і для нашага часу, тыя трансфармацыі, якія праходзіць наша грамадства.
Дзе: ангар ЦЭХа
Калі: 02.10 — 31.10
Што: "Азбука агульных слоў". Яна Раманава.
У сакавіку 2014 года ў выніку інфармацыйнай вайны вакол сітуацыі ў Крыме і ва Ўсходняй Украіне паміж Расіяй і Ўкраінай пачала расці напружанасць. І ў грамадзян абедзвюх краін стала знікаць жаданне разумець адзін аднаго. Раманава прасіла розных людзей, якія прымалі ўдзел у рэвалюцыйных падзеях у Кіеве на плошчы Незалежнасці (майдан Незалежності), успомніць словы, якія цалкам супадаюць па-руску і па-ўкраінску, і праілюстраваць гэтыя словы на фотаздымках.
Дзе: ангар ЦЭХа
Калі: 02.10 — 31.10
Што: "Чаканне". Яна Раманава.
Маладыя расійскія пары — жыхары Санкт-Пецярбурга і Масквы — спяць у сваіх пасцелях у той ранні час, калі людзі паводзяць сябе натуральна і не думаюць пра тое, як яны выглядаюць. Усе яны рыхтуюцца стаць бацькамі праз некалькі месяцаў.
Дзе: ангар ЦЭХа
Што: "У калідорах памяці". Івета Вайводэ і Даніэль Зайферт
З вышыні ўласнага досведу маладыя фатографы Івета Вайводэ і Даніэль Зайферт у сваіх фотасерыях адлюстроўваюць аддаленыя мясціны Еўропы — Пілцэнэ ў Латвіі і Любенаў ва Ўсходняй Германіі. Яны абодва ідуць па слядах стану няўпэўненасці; вакууму бяздзейнасці і аддалення, які адмаўляе якую-кольвек веру ў прагрэс і разам з тым развівае сваю ўласную ўнікальную трываласць за кошт пэўнай непадуладнасці часу.
Дзе: ангар ЦЭХа
Што: "Людзі ў дзюнах". Андрэйс Строкінс.
Калі: 02.10 — 31.10
У праекце «Людзі ў дзюнах» латвійскі фатограф Андрэйс Строкінс даследуе межы паміж гарадскім асяроддзем і дзікай прыродай у ваколіцах аддаленых раёнаў Рыгі — Балдэраі і Даўгаўгрывы, якія месцяцца ў некалькіх кіламетрах ад Рыжскага заліва.
Дзе: ангар ЦЭХа
Што: "Служыць фатаграфіі". Юры Васьльеў.
Калі: 02.10 — 31.10
Выстава Юрыя Васільева ўпершыню прадставіць яго не толькі як фатографа, але і як чалавека, які ўдзельнічаў у стварэнні інстытуцый і ў фарміраванні асяроддзя аматарскай фатаграфіі ў Беларусі.
Юры стаяў каля вытокаў фотаклуба «Мiнск», за якім замацаваўся статус вялікага кангламерату аматарскай творчай фатаграфіі. Ён стаў яго старшынёй у 1978 годзе, а ў 1979-м фотаклубу «за плённую і стваральную дзейнасць у галіне мастацкай фатаграфіі» было прысвоена званне «Народны самадзейны калектыў».
Кошт уваходу: 50 000 рублёў. Па квітку вы можаце патрапіць на ўсе выставы, што адбываюцца ў ЦЭХу ў гэты дзень.