МІНСК, 23 вер — Sputnik. The Distinguished Gentleman's Ride — міжнародная дабрачынная акцыя, яе мэта — прыцягнуць увагу да мужчынскіх захворванняў і сабраць сродкі для медыцынскага дабрачыннага фонду. Па ўсмі свеце арганізуюцца заезды на вінтажных і класічных матацыклах. Рух нарадзіўся ў Аўстраліі, і ў гэтым годзе да удзельнікаў акцыі далучаюцца і беларусы.
Прыняць удзел у заездзе могуць ўладальнікі матацыклаў класічных мадэляў. Але ж апрануцца трэба па-джэнтльменску: касцюмы і гальштукі. Каб стаць удзельнікам заезду, трэба зарэгістравацца на сайце www.gentlemansride.com, толькі тады вам дашлюць падрабязную інфармацыю пра маршрут.
Удзел у заездзе бясплатны, але ж кожны ўдзельнік можа ўнесці любую суму, якая будзе пералічана ў дабрачынныя фонды. Да ўдзелу дапускаюцца выключна уладальнікі матацыклаў наступных мадэляў:
1. Cafe racer
2. Traсker
3. Scrambler
4. Classic
5. Bobber
6. Vintage scooter
7. Vintage chopper
8. Bratstyle
9. Sidecar
10. Modern classiс
11. Undefinable