Джэнтльмены вярхом на класічных байках праедуць уздоўж Мінска

© Sputnik / Юлія ХвошчМіжнародны Лідскі Байк Фестываль - 2015
Міжнародны Лідскі Байк Фестываль - 2015 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэту нядзелю аматары класічная мужчынскай прыгажосці могуць чакаць фіналістаў заезда The Distinguished Gentleman's Ride у бары на Свабодзе, 4. Пачнецца заезд на Мінскім моры.

МІНСК, 23 вер — Sputnik. The Distinguished Gentleman's Ride — міжнародная дабрачынная акцыя, яе мэта — прыцягнуць увагу да мужчынскіх захворванняў і сабраць сродкі для медыцынскага дабрачыннага фонду. Па ўсмі свеце арганізуюцца заезды на вінтажных і класічных матацыклах. Рух нарадзіўся ў Аўстраліі, і ў гэтым годзе да удзельнікаў акцыі далучаюцца і беларусы.

Прыняць удзел у заездзе могуць ўладальнікі матацыклаў класічных мадэляў. Але ж апрануцца трэба па-джэнтльменску: касцюмы і гальштукі. Каб стаць удзельнікам заезду, трэба зарэгістравацца на сайце www.gentlemansride.com, толькі тады вам дашлюць падрабязную інфармацыю пра маршрут.

Удзел у заездзе бясплатны, але ж кожны ўдзельнік можа ўнесці любую суму, якая будзе пералічана ў дабрачынныя фонды. Да ўдзелу дапускаюцца выключна уладальнікі матацыклаў наступных мадэляў:

1. Cafe racer

2. Traсker

3. Scrambler

4. Classic

5. Bobber

6. Vintage scooter

7. Vintage chopper

8. Bratstyle

9. Sidecar

10. Modern classiс

11. Undefinable

Стужка навiн
0