МІНСК, 23 вер — Sputnik. Серыя "598 скрадзеных дзён" названая па колькасці дзён, якію правялі ў пастарунках затрыманыя падчас Чэмпіяната свету па хакеі 2014 у Беларусі. " Я шукаў, што прапусцілі людзі, трапіўшы ў турму. Штодзённае жыццё, каханыя людзі і сябры, планы, штодзённыя дробязі, радасці і засмучэнні ў адзін момант засталіся на волі і ва ўспамінах. Гэта магла быць дробязь — сустрэча ў бары з сябрамі, і я чакаў, калі мой герой у наступны раз пойдзе ў бар, каб яго сфатаграфаваць", — распавёў Sputnik Максім Сарычаў.
Фатограф кажа, што нейкія простыя рэчы могуць чапляць значна больш, чым здымкі затрыманняў і пабітых твараў. Да таго ж, нам так часто паказваюць здымкі гвалту, што працуе механізм "гэта не са мной". "Фота і подпісы павінны працаваць разам: на мой погляд, фатаграфія без тэксту занадта прамалінейна, калі жадаем чагосьці больш канцэптуальнага ці складанага, дык адной фатаграфіі недастаткова", — тлумачыць Сарычаў. На яго погляд, шмат хто застаўся ў 90-х фатаграфуючы святло і цень на чорна-белую плёнку. "Ты павінны растлумачыць, што значыць фатаграфія. Сучасная фатаграфія — гэта не проста якасныя выявы. Гэта, перш за ўсё, паўнавартаснае аўтарскае выказванне, дзе значна ўсё — ад ракурса, з якога размаўляем пра нейкія рэчы да суправаджальнага тэксту і нават колера рам на выставе", — дадае Сарычаў.
Але ж фатограф дадае, што здымае не толькі на палітычныя тэмы — яго гэтаксама цікавяць і ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, і адчуванне сябе як часткі грамадства і капіталістычнай сістэмы.