Гэта "Победа": у кінатэатры зноў можна глядзець аўтарскае кіно

CC BY-SA 2.0 / Isabel Sommerfeld / The MoviesКинотеатр "Победа" в Минске
Кинотеатр Победа в Минске - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля двухмесячнага перапынку адкрыўся найстарэйшы мінскі кінатэатр "Победа". Будынак хутка чакае капітальны рамонт і рэканструкцыя, але зараз гледачам нічога не пагражае, і прыпыненыя сеансы аднавілі.

МІНСК, 23 вер — Sputnik. Рэканструкцыяй кінатэатра заняліся напярэдадні "Лістапада", разумеючы, што гэта сур'ёзная нагрузка для сцен "Победы". Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры. Пакуль гэта адзіны кінатэатр, які яшчэ не абзавёўся лічбавым абсталяваннем. У ім паказваюць галоўным чынам аўтарскае кіно, аўдыторыя "Победы" — моладзь, і з гэтай прычыны працы па рэканструкцыі пачалі летам, калі студэнты сышлі на вакацыі.

"Победа" — адзіны кінатэатр у краіне, які з'яўляецца членам міжнароднай асацыяцыі Europa Cinemas.

На гэтым тыдні ў кінатэатры паказваюць два фільмы — нямецкую драму "Вікторыя" і нарвежскі баявік "Скандынаўскі фарсаж".

Стужка навiн
0