У сталіцы пройдзе чэмпіянат па фотабёрдінгу

© Flickr / Bryce BradfordПолет ласточки
Полет ласточки - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Восеньскія дні назіранняў за птушкамі (EuroBirdwatch-2015) скончацца 4 кастрычніка чэмпіянатам сярод фатографаў. Заданне для фотабёрдаў простае – прыгожа сфатаграфаваць птушку ў натуральных умовах.

Удзельнік павінны за пяць хвілінаў зрабіць як мага больш здымкаў розных крылатых. А каб забіць журы наповал, трэба яшчэ і правільна вызначыць від птушкі. Журы не пагрэбуе і працамі, зробленымі на "мыльніцы" або мабільныя тэлефоны, але ж перавага надаецца працам, зробленым на прафесійную фотакамеру. Першая тройка пераможцаў атрымае прызы, астатнія — дыпломы.

Дарэчы, сёлета спаборніцтвы па фотаздымцы птушак у нацыянальным парку «Смаленскае Паазер'е» выйграла беларуская каманда «Бульбаш», у склад якой увайшлі члены сталічнай грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Калі: 4 кастрычніка, з 8:00 да 13:00.

Стужка навiн
0