МІНСК, 23 вер — Sputnik. Нацыянальная школа прыгажосци праводзіць форум для тых, хто жадае даведацца, як зрабіць бізнес на прыгажосці.
У форуме прымуць удзел лідэры меркаванняў бізнэсу прыгажосці, рэдактары модных глянцавых часопісаў, мадэлі, журналісты, фатографы, стылісты. У рамках форуму пройдзе выстава сукенкі XX-га стагоддзя, будуць працаваць beauty-зоны, пройдзе Fashion-здымка. Там же — food court, музычнае суправаджэнне, рэлакс зона.
Сярод запланаваных удзельнікаў — Наталі Рашэ, стыліст і вядучы. На яе рахунку праца над вобразамі Дзімы Білана, Ірыны Дубцовай, Сяргея Лазарава, гурта "Топлес". На мерапрыемстве яна выступіць з тэмай аб сэлф-брэндынгу і раскажа як правільна выбудаваць брэнд свайго імя.
Паўдзельнічае і Fur Garden — адзін з флагманскіх дызайнерскіх брэндаў Беларусі, які атрымаў вядомасць за межамі краіны. Дызайнерам і заснавальніцай брэнда з'яўляецца Юлія Гілевіч. На форуме Юлія выступіць у якасці спікера і паразважае над актуальным пытаннем — як сумясціць творчасць і бізнэс.
Дзе: вул. Мельнікайте, 4. Нацыянальная школа прыгажосці.
Калі: 26 верасня, 13.00 — 20.00