МІНСК, 23 ВЕР — Sputnik. Рэстаран KFC хутка адкрыецца ў Мінску са стандартным для устаноў сеткі меню.
Першы рэстаран папулярнай амерыканскай сеткі KFC амаль гатовы да адкрыцця. Пра гэта Sputnik паведамілі ў кампаніі "Бел Фуд Сэрвіс", якая валодае франшызай фаст-фуда на тэрыторыі Беларусі.
"Дакладную дату адкрыцця рэстарана пакуль што назваць не можам, але гэта будзе хутка", — распавялі прадстаўнікі кампаніі. Па іх словах, рэстаран ўжо практычна гатовы да адкрыцця.
Каментаваць магчымую канкурэнцыю з Burger King, які размешчаны прама праз дарогу, у кампаніі пакуль што не жадаюць. "Пра гэта мы скажам ўжо пасля адкрыцця", — паабяцалі ў "Бел Фуд Сэрвіс".
Па словах супрацоўнікаў кампаніі, запусціцца KFC са стандартным для рэстаранаў сеткі меню, у якім ўпор будзе на стравах з курыцы. Не выключаюць і правядзенне розных акцый. Аднак казаць што-небудзь пра будучыню рэстарана ў кампаніі не спяшаюцца.