Выстава "Паланэз" адкрылася ў Палацы мастацтваў

© Sputnik / Юлія ХвошчВыстава "Паланэз", прысвечаная юбілею Агінскага
Выстава Паланэз, прысвечаная юбілею Агінскага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экзпазіцыя прысвечана 250-годдзю са дня нараджэння кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.
МІНСК, 24 вер — Sputnik, Юлія Хвошч. Бягучы год аб'яўлены ЮНЕСКА годам Міхала Клеафаса Агінскага, што падкрэслівае яго значнасць у сусветнай мастацкай культуры. З нагоды адметнай для Беларусі падзеі Беларускі саюз мастакоў зладзіў выставу "Паланэз", якая прэзентуе работы амаль 70 беларускіх мастакоў і маладых творцаў.
Выпушчаны зборнік лепшых твораў Агінскага
Лейтматывам выставы стаў сусветна вядомы музычны твор "Развітанне з Радзімай". Урачыстую цырымонію адкрыцця наведала шмат прадстаўнікоў культуры і мастацтва Беларусі. Музычнае аздабленне мерапрыемства забяспечыў камерны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
"Гэтай выставай мы яшчэ раз нагадваем беларусам, якія яны багатыя і якія скарбы яны маюць. Таму самі ўсцешціся гэтым і распавядзіце ўсім сваім бліжнім і далёкім, каб яны таксама прыйшлі і парадаваліся не толькі мастацкім творам, але і нашым гістарычным здабыткам", — такімі словамі распачаў урачыстую цырымонію адкрыццая выставы старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.
Ён таксама нагадаў, што Агінскі абсалютна годны таго, каб мы яго ўшаноўвалі не толькі ў пэўныя знакавыя юбілеі, але і штодня, поруч з вялікімі асобамі гэтага свету. "І мы не павінны крыўдаваць ці наваць выказваць нейкую рэўнасць, што нашыя сузедзі таксама адзначаюць Дзень нараджэння Агінскага. Таму хай будзе Агінскас, хай будзе Огінскій і хай будзе Агінскі — наш славуты зямляк, які сваімі творамі сцвярджаў менавіта нашую нацыянальную тоеснасць".
На выставе прадстаўлена каля 250 работ ад амаль 70 беларускіх мастакоў самых розных жанраў — ад партрэтаў і пейзажаў да сімвалізму. Па ўсёй прасторы галерэі размешчаны арт-аб'екты так ці інакш звязаныя з Агінскім — металічны раяль з рознакаляровымі лямпачкамі, гліняныя фігуркі з выявай кампазітара, літыя мініяцюры музыкантаў.
"Мы нават задзейнічалі для выставы дзве залы, каб максімальна поўна прадстваць работы аўтараў. Па жанравай стылістыцы мы не ўводзілі ніякіх абмежаванняў — тут ёсць і абстрактрыя работы,і пейзажныя, і нацюрморты, каб атрымалася паўнавартасная, якасная выстава з партрэтным і сюжэтным дапаўненнем на тэму юбілея", — распавёў карэспандэнту Sputnik дырэктар Рэспубліканскай мастацкай галерэі Аляксандр Зінкевіч.   
Усе работы аб'ядноўвае прыналежнасць да беларускай школы выяўленчага мастацтва. У кожнай з іх зашыфраваны ўнікальны код беларускай нацыі.
Выстава "Паланэз" яскрава сведчыць аб тым, што для беларускай творчай супольнасці значыць імя Агінскага. У работах мастакоў, натхнёных яго творчасцю, відавочна існаванне непарыўнай сувязі мінулага і сучаснага, адчуваюцца імпульсы новага жыцця беларускай спадчыны.
Выстава будзе працаваць штодзень з 11.00 да 19.00 да 4 кастрычніка. 
Стужка навiн
0