Беларускія мусульмане чакаюць адкрыцця мячэці ў гэтым годзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоМуфтый Абу-Бекір Шабановіч
Муфтый Абу-Бекір Шабановіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У мінскай саборнай мячэці адначасова змогуць маліцца больш за 1,5 тысячы вернікаў.

МІНСК, 24 вер — Sputnik. Саборная мячэць, адкрыццё якой чакаецца да канца 2015 года, стане адной з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе, заявіў муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч.

Узвядзенне мячэці ў Мінску на вуліцы Грыбаедава пачалося ў 2004 годзе, затым на некалькі гадоў будоўля была замарожаная з-за праблем з фінансаваннем, у 2013 годзе будаўніцтва аднавілася. Напярэдадні ў Маскве да Курбан-Байрама была ўрачыста адкрыта саборная мячэць, якая стала самым вялікім падобным збудаваннем у Еўропе.

"Мы спадзяемся, што да канца года наша мячэць будзе дабудаваная і пройдзе першы намаз", —паведаміў Sputnik ў чацвер Шабановіч.

Паводле яго слоў, мінская саборная мячэць, у якой адначасова змогуць маліцца больш за 1,5 тысячы вернікаў, стане адной з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе.

Муфтый сказаў, што ўсебеларускі з'езд мусульман, які запланаваны на снежань 2015 года, плануецца правесці ў новым храме. Суразмоўца агенцтва таксама адзначыў, што вышыня мінарэта мячэці складае 32,5 метра. У цяперашні час у Беларусі дзейнічае восем мячэцяў, з якіх чатыры культавыя будынкі мусульман знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Службы ў беларускіх мячэцях вядуцца на арабскай мове.

Стужка навiн
0