Ахвярамі цісканіны ў даліне Міна каля Мекі сталі 150 паломнікаў

© REUTERS / Ahmad MasoodМусульманскія пілігрымы ў Мецы
Мусульманскія пілігрымы ў Мецы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цісканіна адбылася падчас рытуалу пабіванне камянямі шайтана.

МІНСК, 24 вер — Sputnik. Не менш за 150 чалавек загінулі ў цісканіне, якая стварылася з-за вялікай колькасці пілігрымаў у даліне Міна каля Мекі, каля 400 чалавек пацярпелі, паведамляе ў чацвер Sputnik Arabic са спасылкай на кіраванне грамадзянскай абароны Саудаўскай Аравіі.

Раней паведамлялася аб гібелі 100 чалавек. Ратавальнікі і медыкі працуюць на месцы здарэння.

Правядзенне хаджу ў гэтым годзе было азмрочана трагічным інцыдэнтам, які адбыўся 11 верасня ў галоўнай мячэці Саудаўскай Аравіі — Аль-Харам.

Пры падзенні будаўнічага крана, які прабіў дах мячэці і зваліўся ў яе двор, загінулі не менш за 109 чалавек, звыш 230 пацярпелі.

Выкананне абрадаў хаджу — штогадовага вялікага паломніцтва да святых месцаў у Мецы і яе ваколіцах — пачалося ў аўторак.

Хадж — адзін з пяці слупоў ісламу, які кожны мусульманін павінен здзейсніць хоць бы раз у жыцці. У 2014 годзе на хаджы пабывала каля двух мільёнаў паломнікаў з усяго свету.

Стужка навiн
0