Рок-дзень на беларускім Oktoberfest’е: максімум драйву і смачная кухня

© Photo : Facebook / Александр КуллинковичАляксандр Кулінковіч, лідэр гурта Neuro Dubel
Аляксандр Кулінковіч, лідэр гурта Neuro Dubel - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтую суботу на “Октоберфэсце” у Камарова – рок-дзень. За драйв і настрой адказваюць гурты The UNB, Leibonik, Neuro Dubel.

МІНСК, 24 вер — Sputnik. Забаўляльная праграма другога дня Oktoberfest у загарадным комплексе "Камарова", што ў 5 кіламетрах ад Мінску, стартуе ў 16.00. Будуць працаваць разнастайныя зоны актыўнасці, кухня, а таксама дзіцячы лагер Kids village, паведамляюць арганізатары мерапрыемства.

Музычная частка пачнецца ў 18.00. На сцэну ўтульнай кавярні ў Камарова выйдуць гурты The UNB, Leibonik, Neuro Dubel.

гурт N.R.M. - Sputnik Беларусь
Адкрыццё Oktoberfest’а: новае і вядомае ад Trubetskoy, Pawa i N.R.M.

"Будзем чадзіць па поўнай, а стаўку зробім на энэргічныя і пазітыўныя нумары", — абяцае лідэр Neuro Dubel Аляксандр Кулінковіч.

Кулінковіч, дарэчы, задумваецца аб тым, каб напісаць песню пра піва, бо сам вялікі аматар гэтага напою. "Сам дзіўлюся — у нас хапае песень дзе так ці інакш праходзіць алкагольная тэматыка, а вось канкрэтна пра піва няма", — усміхаецца лідар гурта Neuro Dubel.

Пераможцы ў намінацыі "Дэбют-2014" на штогадавой музычнай прэміі "Героі году" гурт Leibonik рыхтуюць да выступу на "Октобэрфесце" у Камарова праграму, якую называюць "VIP".

"Яна расшыфроўваецца як "выпіць і паспяваць".  Гэтым разам паспрабуем цалкам абмінуць мінорныя песні, што звычайна рэдкасць на нашых выступах, і выдаць як мага больш басу, драйву і пазітыву", — кажа лідар каманды Сяргей Башлыкевіч.

А вось музыкі з The UNB прызнаюцца, што нічога спецыяльнага ад іх слухачы не пачуюць.

"Не сакрэт, што піва адзін з відаў паліва, якія рушаць у невядомым кірунку наш гурт ужо цягам больш чым 30 год. Мы не намагаліся рыхтаваць да будучага мерапрыемства нейкую "піўную" праграму — яна ў любым разе такой і апынецца", — кажа лідар каманды Дольнік.

З гастранамічных цікавостак "Октоберфесту ў Камарова" — дэгустацыя рачной рыбы муксун, спецыяльнае меню з баварскай кухняй, вялікі выбар фірмовых гатункаў піва, у тым ліку адмыслова звараны гатунак "Октоберфест". Гасцей таксама чакаюць зніжкі, конкурсы, падарункі і сюрпрызы. Весці канцэртную частку будзе Ўсевалад Сцебурака. 

Стужка навiн
0