Забаўляльны комплекс замест кінатэатра “Современник”

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкЛев Дуров и Владимир Басов в фильме "Шаг навстречу"
Лев Дуров и Владимир Басов в фильме Шаг навстречу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першапачаткова ішлі размовы пра тое, каб рэканструіраваць кінатэатр, але ж канчатковае рашэння стала больш радыкальным – будынак проста знясуць.

Кінатэатр "Современник" першапачакова планавалася проста рэканструяваць, але ж новыя ўладары будынка вырашыліпраявіць радыкальнасць — "Современник" знясуць, а на яго месцы выбудуюць чарговы забаўляльны комплекс.

Гісторыя с продажам кінатэатра бярэ пачатак ў 2009-м годзе — гарадскія ўлады хацелі ператварыць яго ў дом культуры, але ж з вядомай прычыны недастатковасці грошай, будынак прадалі з аўкцыёну. Прадавалі з паметкай: будаваць там можна толькі аб'ект культурна-асветніцкага і відовішчнага прызначэння. Але і новы ўладальнік з будынкам развітаўся — перапрадаў яго замежнаму прадпрыемству "Мінск Прынцэс Гатэль".

У самім «Мінск Прынцэс Гатэль» будынак і праўда хацелі проста "прычасаць", але капнулі глыбей і ўбачылі сцены без цэменту, адсутнасць падмурка і падлічылі, што рэканструкцыя выйдзе дарагой, знесці ўсё значна прасцей.

На замену "Сучасніку" прыйдзе басейн, фітнес-зала і зала для аэробікі. Да таго ж, ў комплексе будзе два кіназалы (па 100 месцаў у кожным), кафэ, рэстаран, казіно, дзіцячы забаўляльны цэнтр, клуб з амфітэатрам. Будзе і невялікая колькасць гасцінічных нумароў — адным словам, класічная "рэстаўрацыя" з нацыянальным акцэнтам.

Стужка навiн
0