Агінскаму – 250: альбом "ANIMA" будзе выкладзены ў сеціва

© Flickr / 18percentgreyГитарист на фестивале
Гитарист на фестивале - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як матэрыяльны напамін пра канцэрт "ANIMA", які пройдзе сёння ў "Хулігане", у сеціва будзе выкладзены аднайменны альбом.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Канцэрт адбудзецца сёння а 19.00, у ім возьмуць удзел Алег Хаменка, Сяргей Пукст, Алесь Плотка, Уладзімір Пугач, гурты Zui, ili-ili, Naka piano ды іншыя. Канцэрт прымеркаваны да афіцыйнага выхаду музычнага альбома "ANIMA", створанага ў межах праекту-прысвячэння Агінскаму "250".

Максім Сіры, прадзюсар праекту "250", кажа, што музыкаў папрасілі напісаць ці даць ужо наяўныя ў іх рэпертуары песні, якія былі б эмацыйна сугучныя слову "Радзіма". "Па-першае, мы хацелі атрымаць творы, праз якія можна было б убачыць, якія эмоцыі, думкі, пачуцці выклікае гэта паняцце ў аўтараў песень. Па-другое, паказаць і расказаць пра тое, што ў нас ёсць выдатныя паэты і кампазітары, якія ўмеюць пісаць надзвычай прыгожыя песні, яшчэ раз звярнуць на іх увагу і прыцягнуць слухача да беларускай музыкі", — кажа прадзюсар Сіры.

Канцэрт праходзіць у межах праекту-прысвячэння вядомаму кампазітару і дзяржаўнаму дзеячу Міхалу Клеафасу Агінскаму "250", які стартаваў у прасторы "ЦЭХ" 18 верасня. Праект складаецца з фільма, музыкі, скульптуры, трох фотагісторый і спецыяльнага сайту. Аўтары праекту пры падтрымцы фонда "Вяртанне" аб'ядналі творчых людзей, каб паказаць сучаснае бачанне вялікага земляка і паняцця "Радзіма".

З 25 верасня альбом "ANIMA" будзе выкладзены ў вольны доступ на партале tuzin.fm.

Стужка навiн
0