Алена Васільева, Sputnik
У цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна прымаюць дакументы ад пенсіянераў, што жадаюць атрымаць новыя веды ці навыкі. Большасць тут стаіць у чарзе за ведамі пра кампутарныя тэхналогіі — кажучь, дзеці падаравалі планшэт ці тэлефон, а карыстацца імі не навучылі. Тыя, хто ўжо паспахова авалодаў ведамі пра андроід, жадаюць падвучыць замежную мову — тут можна вывучыць не толькі англійскую, але ж нават іспанскую, французскую, італьянскую, нямецкую, польскую ці японскую.
Акрамя звычайных моўных і кампутарных ведаў тут можна вывучыць і ландшафтны дызайн, і фоташоп, і нават падвучыцца журналістыке ў групе не болей за дзесяць чалавек. Вольга Мікалаеўна расчараваная журналісцкай спецыяльнасцю — яна хацела б паступіць на літаратурную спецыяльнасць, бо з маладосці піша апавяданні, а вось публіцыстыка яе не цікавіць. "А літаратурных курсаў тут няма?" — удакладняе Вольга Мікалаеўна ў Ганны Дзмітрыеўны, што навучаецца ва ўніверсітэце ўжо другі год. — "Увы, мадам!" — "Ну, будзем дома пісаць".
Ганна Кручкова паступае ва ўніверсітэт, каб вывучыць англійскую мову, і адразу папярэджвае — ва ўніверсітэце не прынята звяртацца адзін да аднога, называючы імя па бацьку — "проста Ганна і на "Вы". А ў якасці дадатковых курсаў Ганна абрала краязнаўства і фотасправу. Яна ж уваходзіць і ў савет універсітэта. "Я адказваю за культурнае жыццё, мы пастаянна ходзім у тэатры. У савеце ёсць і прэс-сакратар, і іншыя пасады, а я займаюся менавіта арганізацыяй культурнага жыцця. Апошні раз мы хадзілі ў тэатр на "Пікавую даму" — літаральна на мінулым тыдні", — распавядае нам Ганна Дзмітрыеўна. Дарэчы, пасля англійскага яна плануе скончыць курсы нямецкай мовы.
І хоць курсы арыентаваныя на Мінск, тут прынялі і заяўку ад чалавека, які прыехаў ў Валожынскага раёна — маўляў, нельга адмовіць чалавеку, які праехаў столькі дзеля атрымання новых ведаў.
Кіраўніца праекта Алена Станіслаўчык распавяла Sputnik, што ў мінулым годзе паступаць ва ўніверсітэт прыйшло каля семісот абітурыентаў. Гэтым годам такі рэкорд плануюць пабіць. Для абітурыентаў ёсць толькі адно абмежаванне: слухач курсаў павінны быць старэйшы за шесцьдзесят год. У мінулым годзе старэйшаму слухачу курсаў пры ўніверсітэце споўніўся 91 год.
"Большасць тых, хто вывучае замежныя мовы, прыходзяць да нас з-за таго, што сваякі жывуць за мяжой — вось і паўстае неабходнасць", — тлумачыць Алена Станіслаўчык. Некаторыя мову вучаць каб трымаць у форме памяць. Дарэчы, калі ў мінулым годзе большасць выкладчыкаў былі валанцёрамі-студэнтамі, то сёлета ёсць і прафесійныя выкладчыкі.