Катайскія кібер-атакі: што азмрочыць візіт лідара КНР ў Вашынгтон

© REUTERS / China DailyДети - участники парада 70-летней годовщины победы в Китае
Дети - участники парада 70-летней годовщины победы в Китае - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння ў Вашынгтоне адбудзецца ў пэўным сэнсе гістарычная сустрэча: лідар КНР Сі Цзыньпіна сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай. Чакаецца, што візіт кітайскаму лідару азмрочаць папрокі ў кібер-шпіянажы і эканамічнай палітыке Пекіна.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Сі Цзыньпін прыбыў у Вашынгтон у чацвер — гэта першы візіт кітайскага лідэра ў Штаты ў статусе лідара дзяржавы. Сі Цзіньпін пачаў свой візіт з Сіэтла, дзе сустракаўся з прадстаўнікамі амерыканскага бізнесу, і пасля рушыў на Вашынгтон. Тое не дзіўна — у аснове амеракана-кітайскіх адносінаў палягае менавіта эканоміка, палітычныя спрэчкі адыходзяць на другі план. І менавіта паводзінамі Кітая ў эканамічнай сферы павінны быць заклапочаны афіцыйны Вашынгтон. Асноўнай же тэмай для абмеркавання плануе стаць кіьер-бяспека.

Раней прэс-сакратар Дзярждэпартамента Джон Кірбі заяўляў: «У нас па-ранейшаму ёсць сур'ёзныя асцярогі з нагоды практыкі Кітая ў кібер-сферы і, хутчэй за ўсё, гэта пытанне ў бліжэйшы час не знікне". Сам Абама заявіў, што ён разглядае магчымасць прымянення санкцый супраць Кітая ў адказ на кібер-напады.

Прэзідэнт Абама ўжо правёў са старшынёй КНР прыватны рабочы абед, падчас якога, па словах прадстаўнікоў Белага дома, бакі пачалі абмяркоўваць асноўныя праблемы, якія падзяляюць іх краіны. А сёння кітайскага лідэра будуць прымаць з усімі належнымі ўшанаваннямі, у тым ліку, 21-залпавым салютам, афіцыйнай сустрэчай, сумеснай прэс-канферэнцыяй і афіцыйнай дзяржаўнай вячэрай.

Прэтэнзіі ЗША пачаліся з крадзяжу базы дадзеных, якая змяшчала 5,5 млн. адбіткаў пальцаў, і хоць афіцыйныя асобы ЗША не сталі вінаваціць Кітай ва ўзломе, амерыканскія следчыя канфідэнцыйна паведамілі журналістам — яны лічаць, што кітайскі ўрад нясе адказнасць за ўзлом. Бізнес-лідэры ЗША хочуць атрымаць асабістыя гарантыі лідэра Кітая, што да іх кампаній будуць ставіцца справядліва, калі яны будуць працаваць у Кітаі.

Стужка навiн
0