Мумі-тролі па-беларуску: абвешчаны шорт-ліст прэміі "ПрайдзіСвет"

© Sputnik / Марына СерабраковаКонкурс "Экслібрыс"
Конкурс Экслібрыс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможцаў прэміі ў трох намінацыях назавуць 30 верасня ў 19:00 у кнігарні “Логвінаў”. У гэты дзень сусветная грамадскасць азначае свята перакладчыка.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Прэмія за лепшы пераклад прысуджаецца ўжо ў шосты раз. Гэтым годам сярод пераможцай аказаліся перакладчыкі Тувэ Янсан і Вацлава Гавела. У журы прэміі увайшлі Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута. Знакамітыя статуэткі, якімі ўзнагароджваюць перакладчыкаў год ад году, выканаў Алесь Шаціла.

© Photo : фота ўзята з сайта часопіса "Прайдзісвет"Статуэткі для пераможцаў
Статуэткі для пераможцаў - Sputnik Беларусь
Статуэткі для пераможцаў

У кароткі шорт-ліст увайшлі наступныя перакладчыкі і кнігі:

Проза

Алеся Башарымава: Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. — Мінск: Зміцер Колас; Ульф Нільсан. Найлепшы спявак у свеце. — Мінск: "Кнігазбор" (пераклад са шведскай)

Зміцер Колас: Жан Эшноз. 1914. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з французскай)

Сяргей Сматрычэнка, Юлія Сматрычэнка: Вацлаў Гавэл. Жыццё ў праўдзе. — Вільня: "Логвінаў" (пераклад з чэшскай)

Марына Шода: Павел Гюле. Вайзэр Давідзік. — Вільня: "Логвінаў" (пераклад з польскай)

Паэзія

Міхаіл Баярын: пераклады з кнігі "Самабыццё". — Вільня: "Логвінаў" (пераклад з санскрыту)

Андрэй Хадановіч: Яцак Качмарскі. Муры. — Гародня-Уроцлаў: "Гарадзенская бібліятэка", Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага (пераклад з польскай)

Юля Цімафеева: пераклады з "Кнігі памылак". — Мінск: "Галіяфы" (пераклад з ангельскай)

Стужка навiн
0