МІНСК, 26 вер — Sputnik. Канцэрт быў прысвечаны юбілею Міхала Клеафаса Агінскага і ладзіўся ў межах цыклу мерапрыемстваў "250". У "Хулігане" можна было набыць аднайменны дыск з песнямі. Тэма ўсіх песень з праекту АNIMA — Радзіма. Ініцыявалі яго прадусар Андрэй Ісачэнка і музыка ды рэжысэр Максім Сіры пры падтрымцы фонду "Вяртаньне".
У запісе ўзялі ўдзел Лявон Вольскі, Сяргей Пукст, Алег Хаменка, іli-ili, Зьмiцер Вайцюшкевiч, Уладзімер Пугач, Rockerjoker, Aтмаравi. Усе песьні гучаць у мінімалістычных аранжыроўках — пад фартэпіяна. Гралі Міхаіл Ласкутоў і Максім Івашын. Аранжыроўкі рабіў Аляксандар Гэліх.
Раім азнаёміцца са зместам дыску і набыць яго — трэба лічыць, што такі дыск — своеасаблівы must have новага патрыятычнага сезону.
1. Атмараві "Motherboard"
Словы і музыка Атмараві
2. Сяргей Пукст "Птица"
Словы і музыка С. Пукст
3. Зьміцер Вайцюшкевіч "На далёкай старане"
музыка З. Вайцюшкевіч, словы У. Някляеў
4. ili-ili "Чаканне"
музыка З. Есяневіч, словы М. Зуй
5. Алег Хаменка "Мацi"
словы і музыка А. Хаменка
6. Rockerjoker "Бей, баба, пой"
словы М. Носорогова, музыка М. Сирый
7. Naka "Вяртанне"
словы і музыка Н. Шпакоўская
8. Уладзімер Пугач "Адліга"
словы і музыка У. Пугач
9. Лявон Вольскі "Бяз нас"
словы і музыка Л. Вольскі